Будучы ў эміграцыі праект па дэкамунізацыі беларускіх вуліц ды назваў працягвае беларускі блогер, актывіст, сябра ўправы Нямецка-беларускага таварыства Алесь Чайчыц.

“Да даследавання па Менску прыйшло некалькі карысных каментароў, у наступных планах – падрыхтоўка аналагічных дакументаў па іншых гарадах і мястэчках Беларусі”, – адзначыў грамадскі дзеяч:
-Ідэя праекту па дэкамунізацыі даўно лётае ў паветры. Я неаднаразова пісаў публіцыстычна пра саму патрэбу дэкамунізацыі гарадской прасторы ў Беларусі. Выходзілі некаторыя даследаванні беларускіх гісторыкаў і краязнаўцаў па гэтай тэме. І плюс мы бачым па суседніх краінах, што адбываецца. Мы бачым, што ў краінах Балтыі гэты працэс ішоў і працягваецца. Ва Украіне гэты працэс вельмі актыўна зараз ідзе. Там вельмі сумная нагода для ўсяго гэтага з’явілася ў выглядзе вайны. Таму захацелася зрабіць вельмі практычны праект.
“Шукаю краязнаўцаў і актывістаў, якія ў мінулым займаліся тэмай гістарычнай тапаніміі ў сваіх гарадах, каб разам рабіць такую справу”, – дадаў Алесь Чайчыц.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя