BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Ляўчук: Не ведаю сутнасці справы

У адносінах да незалежнага журналіста Алеся Ляўчука ў Беларусі заведзена крымінальная справа за «абразу Лукашэнкі». Сам Ляўчук знаходзіцца ў бяспецы і жыве ў польскім Беластоку.

Вось што думае пра гэту справу Алесь Ляўчук:

-Ведаю няшмат. Я ведаю толькі тое, што яна дакладана заведзена. Тое што яе вядзе Жабінкоўскі следчы камітэт і што гэта як бы за абразу Лукашэнкі за допіс у Фэйсбуку.

РР: Якія яшчэ справы былі ў адносінах да вас?

-Вельмі часта судзілі па 22.9.  Потым яны памянялі гэты артыкул. І мяне па ім паспелі пасадзіць у Беларусі, калі я ўжо з’ехаў.

Па словах Алеся, калі ён прачытаў пра тое, што на яго заведзена справа, у яго ўзніклі пытанні да следчых:

-Каб абараняць людзей ад нейкіх злачынцаў, сілавікі, якія фактычна сёння самі з’яўляюцца злачынцамі, за народныя грошы сядзяць цэлы дзень на працы, калупаюцца ў інтэрнэце, шукаючы нейкія матэрыялы. Аказалася, што гэтую справу на мяне завялі, калі ў Жабінцы чамусьці сілавікі маніторылі інтэрнэт. Яны знайшлі мой допіс, ён быў прысвечаны выступу Васкрасенскага на “Зеркале”.

Журналіст таксама выклаў ў сябе ў сацыяльных сетках каментар на крымінальную справу: «Сілавікі пабачылі абразу іх правадыра ў маім пасце на ФБ, дзе была мая рэакцыя на словы аднаго прадстаўніка рэжыму. Дзе ў ім яны знайшлі абразу, мне сказаць складана».

Беларускае Радыё Рацыя