Міжнародны адвакат Алесь Міхалевіч лічыць, што пасля з’яўлення больш трох тысяч беларусаў у так званым «расейскім» спісе, спісе людзей, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расеі, гэтых людзей могуць не пусціць яшчэ ў цэлы спіс краін.

Кажа Алесь Міхалевіч:
– Пазбягаць усіх краінаў, якія карыстаюцца базай СНД. Вось гэты расейскі спіс, так званая база СНД, яе прымаюць да выканання, акрамя Беларусі і Расеі, Казахстан, усе сярэднеазіяцкія савецкія рэспублікі, а таксама Арменія і Азербайджан. Гэтыя краіны для такіх людзей поўнасцю забароненыя, у гэтыя краіны ездзіць нельга, таму што там могуць узнікнуць экстрадыцыйныя працэсы, а яшчэ горш можа ўзнікнуць без экстрадыцыйнага працэсу проста незаконная дастаўка на самалёт у Менск.
Таксама Алесь Міхалевіч упэўнены, што людзям са «спісу» трэба думаць, ці ехаць нават у Турцыю ці Егіпет:
– Я б не рэкамендаваў ехаць у такія краіны, як Тайланд, Малайзія, Інданезія. Але залежыць, безумоўна, ад канкрэтнай сітуацыі. У некаторых краінах па такім спісе вас ніхто не арыштуе, але памятайце, што ёсць рызыка, што вы з’явіцеся ў базе Інтэрпала, тады ўсе краіне без нармальнай прававой сістэмы будуць для вас небяспечнымі. Гэта будуць не толькі пералічаныя азіяцкія краіны, але і любімыя беларусамі Егіпет і Турцыя.
Адвакат упэўнены, што для актывістаў, якія ёсць у гэтым спісе, цяпер таксама забаронены ўезд у такія еўрапейскія краіны як Сербія, а таксама Боснія і Герцагавіна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






