BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Стараюся асцярожна пісаць у сацсетках”

Міжнародны адвакат Алесь Міхалевіч паведаміў пра самацэнзуру пасля прызнання яго сацыяльных сетак “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Старонкі міжнароднага адваката, былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча ў сацыяльных сетках, у тым ліку ў Facebook, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

Пра тое, што гэта для яго значыць, кажа Алесь Міхалевіч:

– Для мяне асабіста гэта значыць вельмі мала. Проста я папярэдзіў сяброў у Беларусі, што цяпер у сувязі з тым, што мы, напрыклад, з’яўляемся ўзаемна сябрамі, што ў іх могуць быць праблемы. І фактычна, акрамя таго, што я папярэдзіў, з’явіліся і дадатковыя меры бяспекі. Для мяне гэта больш нічога не змяняе. Як я пісаў тыя рэчы, якія я лічу неабходнымі, так я гэта і буду рабіць. Але нейкі момант, напрыклад самацэнзуры, пачынае ўзнікаць.

Алесь Міхалевіч жыве за межамі Беларусі і займаецца міжнароднай праваабарончай дзейнасцю. Ён быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і пасля падзей снежня таго ж года пакінуў краіну, атрымаўшы палітычны прытулак у Чэхіі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя