BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Алесь застаўся ў Беларусі, каб падзяліць лёс свайго народа”

Нобелеўскаму лаўрэату, кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязню Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўнілася 63 гады. Пяты раз запар ён сустракаў свой дзень народзінаў за кратамі дыктатара Лукашэнкі. І гэта ўжо другі раз праваабаронца адбывае турэмны тэрмін па палітычных прычынах, хаця мог з´ехаць.

Праваабаронца Алена Лапцёнак
Праваабаронца Алена Лапцёнак

Гаворыць калега Бяляцкага Алена Лапцёнак:

– Безумоўна, гэты свядомы выбар застацца ў краіне быў прадыктаваны тым, каб падзяліць не проста адказнасць, а лёс свайго народа. Алесь не мог як праваабаронца з’ехаць і кінуць тых людзей, якія выходзілі на пратэсты, якія выказвалі сваё меркаванне супраць фальсіфікацыі, за справядлівыя выбары.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, асуджаны на 10 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле Алены Лапцёнак, тое, што Алесь з´яўляецца другім Нобелеўскім лаўрэатам для Беларусі – гэта велізарнае дасягненне і для праваабарончага руху, і для гісторыі нашай краіны. У новай  Беларусі гэтаму будзе нададзена належная ацэнка, але Алесь і праваабаронцы «Вясны» працуюць не дзеля гэтага.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя