BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алеся Вербаловіч пра „адзінства” і „штурмавікоў”

Раней у нас быў год адзінства, зараз беларускія ўлады на чале з Ганнай Лукашэнка вырашылі зладзіць “марафон адзінства”. Праехацца з гучнымі канцэртамі за бюджэтны кошт, каб усім паказаць, як згуртаваўся беларускі народ.

Што ж, вось навіны з краіны, дзе ўсё аб’ядналіся. З самых-прысамых афіцыйных крыніц, між іншым.

Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй нарадзе назваў перадвыбарчы час “полем бою” і папярэдзіў чыноўнікаў, што трэба да чагосьці рыхтавацца. Відаць, да бою з уласным народам. Пазней ён пацвердзіў гэтую версію, назваўшы міністраў і набліжаных “штурмавікамі”. Каго яны збіраюцца штурмаваць – не ясна. Але ў кантэксце электаральнай кампаніі выглядае, што ўласны народ. Слугамі якога, па задумцы, яны і з’яўляюцца. А не аднаго вусатага чалавека, які лічыцца сябе прэзідэнтам.

І вішанька на торце, навіна, якую абмяркоўвалі ўвесь мінулы тыдзень. У Магілёве мужчына падчас затрымання параніў нажом двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКу. Гэта, ён, мабыць, у парыве кахання і адзінства так. І сапраўды не таму, вядома ж, што яны накінуліся на яго, нават не назваўшыся, у цывільным, і сталі вязаць.

Вось такая кароткая замалёўка толькі за адзін мінулы тыдзень. Здаецца мне, што народнае адзінства тут нават і побач не стаяла.

Беларускае Радыё Рацыя