BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алеся Вербаловіч пра імпартазамяшчэнне

Здымак ілюстрацыйны

Нядаўна ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю падвялі вынікі 2024 года. Вы не паверыце, але аказалася, што паказчык па скарачэнні імпарту не выкананы. Беларускі народ усё яшчэ па-здрадніцку цягне рукі да імпартнага тавару на прылаўках, а не выбірае беларускі. У сувязі з чым у найбліжэйшым квартале чыноўнікі будуць думаць, як сітуацыю выправіць.

Спадарства, маю вадатную прапанову – падайце асабісты прыклад. Гэта працуе лепей за усё. Хай нарэшце Наталля Качанава апране на сябе касцюм ад фабрыкі “Камінтэрн” і паліто з Элемы. І ніякага там Карцье і Дольчэ-Габана. Няхай прэм’ер Галоўчанка перасоўваецца не Мэрсэдэсе, а выключена на Джылі айчыннай зборкі. Няхай Наталля Пяткевіч з Адміністрацыі прэзідэнта карыстаецца толькі Белітай і Вітэксам, а не рознымі там “Шанэлямі”. А спадару Лукашэнку хай падаюць на абед беларускіх крэветак і віно Менскага завода напояў. Хай міністр аховы здароўя Хаджаеў лечыцца ў дзяржаўнай раённай паліклініцы, і адпачывае ў санаторыі “Радон”, а не дзе-небудзь на трапічных выспах.

Вось тады пагаворым пра эфектыўнае імпартазамяшчэнне. Тады можна будзе нечага патрабаваць ад грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя