Беларуская паліталагіня Аліна Харысава вядзе блог на ангельскай мове пра палітычна-грамадскую сітуацыю ў Беларусі.

Па меркаванні спецыялісткі, зацікавіць замежнікаў гэтай тэмай можна, калі праводзіць паралелі з іх рэчаіснасцю:
-Я пачала эксперыментаваць з фарматам, больш грунтоўна падыходзіць да рэсурсаў і навуковых прац, якія я ўключаю ў інфармацыю, якую падаю. Гэта пачало вельмі шмат набіраць праглядаў і людзі рэпосцяць, нават нямецкія палітыкі Бундэстагу яны рэпосцяць тое, што адбываецца ў Беларусі. Вось апошні рэзананас быў, калі я напісала, што ў нас нават платнікаў, хто навучаецца ў ВНУ, іх хочуць прымушаць адпрацоўваць. І пасля я распісала, якія законы гэта парушае.
Як адзначыла Аліна, актыўней за ўсё падпісанты чытаюць яе блог у ЗША, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі і Індыі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя