BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аліна Коўшык: Мне падаецца, што мы сапраўды маем свой шлях

Вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага прафесарам Андрэем Вардамацкім на тэму беларускай ідэнтычнасці жыхароў Беларусі, цешаць. Такое меркаванне выказала прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Аліна Коўшык і Андрэй Вардамацкі

– Я заўсёды застаюся аптымісткай і я дзякую спадару прафесару таксама за тое, што ён мае гэты пасыл беларускага Фенікса. То бок, мы тыя людзі, якія адраджаюцца. Прычым адраджаюцца цыклічна. Мяне заўсёды пазітыўна ўражвае, калі мы знаходзім гэтыя пазітыўныя моманты, канцэнтруемся на іх і стараемся іх развіваць. А не ўпадаем у журботу, у дэпрэсію, кажам усё прапала, у нас кепская ідэнтычнасць, мы слабыя. Не. Мы шукаем тыя пазітывы, сапраўды за якія трэба змагацца, якія трэба развіваць.

“Мне падаецца, што мы сапраўды маем свой шлях”, – дадала Аліна Коўшык.

Цалкам матэрыял:

Андрэй Вардамацкі
Андрэй Вардамацкі
Павел Баркоўскі
Павел Баркоўскі

Беларускае Радыё Рацыя