Напярэдадні прайшло чарговае пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Падчас яго прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык расказала аб праблемах, якія ўзніклі ў беларускіх абітурыентаў польскіх ВНУ ў сувязі з патрабаваннем прадставіць пры паступленні – акрамя дыплома – яшчэ і актуальныя вынікі ЦТ з Беларусі.
Аліна Коўшык
Летась такое патрабаванне да беларусаў не выстаўлялася, было дастаткова атэстата. Зараз высвятляецца, чаму ўзнікла такое патрабаванне, з-за чаго з’явіліся праблемы ў тысяч абітурыентаў, якія павінны пацвердзіць атэстаты аб адукацыі ў Беларусі да 26 верасня. Будуць зробленыя запыты на сустрэчы ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі і Міністэрстве замежных спраў Польшчы дзеля абмеркавання магчымага выйсця з гэтай сітуацыі, – паведаміла прэс-служба Кабінета.