BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Апейкін пра справу Котава

Новыя дэталі знікнення прадстаўніка Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоля Котава з’явіліся пасля атрымання афіцыйнага адказу ад турэцкай пракуратуры.

Анатоль Котаў, фота з яго асабістага архіву

Як паведаміў кіраўнік Фонда Аляксандр Апейкін, у дакуменце гаворыцца, што пашпарт Котава быў зафіксаваны пры выездзе з Турцыі 21 жніўня а 18:35:54 праз порт Трабзон. Турэцкія ўлады заяўляюць, што выезд адбываўся добраахвотна:

Што тычыцца канкрэтна новых фактаў, то гэта афіцыйная заява турэцкай пракуратуры пра тое, што пашпарт Анатоля ці афіцыйнае перасячэнне турэцкай мяжы адбылося 21 жніўня ў 18.35. Такі сігнал, што гэты пашпарт адбіўся. Мы не можам канкрэтна сказаць, ці было добраахвотнае перасячэнне мяжы, ці было яно ў складзе нейкай групы, ці гэта ўвогуле нейкая фіктыўная пазнака.

Апейкін адзначае нестыкоўкі ў афіцыйных звестках: паводле дакумента, Котаў нібыта пакінуў Турцыю а 18:35, але заставаўся на сувязі да 22:30 таго ж дня. Кіраўнік БФСС лічыць, што сабраныя фондам даныя сведчаць: Котаў не планаваў пакідаць краіну назаўсёды.

Анатоль Котаў — былы беларускі дыпламат і спартыўны функцыянер, які пасля 2020 года далучыўся да дэмакратычных сіл. У Беларусі яго завочна асудзілі на 12 гадоў зняволення па палітычных артыкулах.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя