BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Грыневіч мае выйсці на волю праз 100 дзён

Прыкладна 100 дзён — столькі засталося да выхаду на волю палітвязня з Берасцейшчыны Аляксандра Грыневіча. За кратамі ён ужо правёў фактычна 1000 дзён па крымінальным палітычна матываваным артыкуле.

Палітвязню Аляксандру Грыневічу прад’явілі арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады. Як сведчыла абвінавачванне, мужчына, нібы знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у адным з тэлеграм-каналаў пад фотавыявай супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Берасця размясціў абразлівы каментар.

Аляксандру Грыневічу прысуджана тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Суддзя — Яўген Брэган. З лістапада 2021 года пакаранне адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя