BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кабанаў: Па выбарчым заканадаўстве гэта і не павінна быць таямніцай

Генпракуратура ў Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу адразу на цэлую арганізацыю BELPOL за зліў дадзеных чальцоў выбарчых камісій. BELPOL абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя.

Але ж па выбарчым заканадаўстве, гэта і не павінна быць таямніцай, – кажа прэс-сакратар BELPOL Аляксандр Кабанаў:

Чаму грамадзянам не ведаць, хто працуе ў выбарчых камісіях? Што гэта за таямніцы такія? Я лічу, што гэта павінна быць апублікавана, як гэта рабілася раней, калі вывешваліся пратаколы на ўчастках, хто ставіць там подпісы і г.д. Зараз улады выдатна разумеюць, што яны ідуць на падлог, што гэтыя выбары будуць прызнаныя несапраўднымі, незаконнымі. І для таго каб неяк супакоіць тых людзей, якія пагадзіліся на ўсё гэта, відаць і робяць гэтыя дзеянні.

Паводле даследаванняў BELPOL, 97 адсоткаў чальцоў цяперашніх так званых камісій – са складу выбарчых камісій 2020 года. Па словах Аляксандра Кабанава, яны прайшлі жорсткую праверку на адданасць рэжыму.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя