BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кабанаў: Перавыхаваць міліцыянтаў немагчыма

Беларускую міліцыю перавыхаваць немагчыма. Яны ведаюць, што ваююць са сваім народам, але заробак і плюшкі ад рэжыму засланілі сумленне і здаровы сэнс, кажа былы палітвязень, вядомы блогер, прэс-сакратар асацыяцыі былых сілавікоў “Белпол” Аляксандр Кабанаў:

– Іх перавыхаваць, пераканаць неяк немагчыма. Выбар ужо павінен быў быць зроблены даўно. Магчымасці для таго, каб зрабіць выбар таксама былі і цяпер ёсць. Але гэта ўжо як багна, яна пачынае засмоктваць усё глыбей і глыбей. Колькі ты не барахтайся, адтуль ужо выйсця нямая. Хаця ведаючы, як там п’юць, а п’юць там вельмі моцна, з сумленнем там не ўсё добра.

Паводле Аляксандра Кабанава, трэба адзначыць, што сярод гэтых нікчэм у пагонах, яшчэ засталіся здаровыя сілы, якія моцна дапамагаюць дэмакратычнаму руху.

Беларускае Радыё Рацыя