Аляксандр Кабанаў
Год таму ў Бярозе вывесілі аб’явы пра тое, што шукаюць асабліва небяспечных злачынцаў. У іх ліку вядомы былы рэстаратар Вадзім Пракоф’еў з Менску, жыхар Бярозаўскага раёна былы палітвязень, вядомы блогер, прэс-сакратар асацыяцыі былых сілавікоў “Белпол” Аляксандр Кабанаў і яшчэ трое жыхароў Бярозы і раёна.
“Госць Рацыі” Аляксандр Кабанаў. Чым выклікана такая рэклама і ўвага з боку бярозаўскіх міліцыянтаў? Чаму да гэтага часу людзі, якія павінны абараняць беларускіх грамадзян, абараняюць лукашэнкаўскую сістэму?
РР: У чым абвінавачваюць?
– Мяне ў тым, што і было – стварэнне экстрэмісцкага фармавання і заклікі да санкцый.
РР: Абвестка пра вышук даўно вісіць?
– Больш за год. Мне яе даслалі ўжо дастаткова даўно мае знаёмыя з Бярозы. Артыкулы не памяняліся, усё як было.
РР: Бацькоў не турбуюць? Судовага працэсу над вамі няма?
– Не маю паняцця. Я з бацькамі даўно не кантактую для іх бяспекі. Таму я не ведаю, што адбываецца. Мы не выходзім на сувязь. Я ўпэўнены, што ім прад’явіць няма чаго. Мне ні ў сацсеткі, ні на электронную пошту, ніхто нікуды нічога не пісаў, хоць мяне там знайсці не так складана. Ніхто не звязваецца, таму я не ведаю. Ведаю, што спецвытворчасць заведзеная, гэта было выкладзена ў тэлеграм-канале і артыкулы гэтыя былі агучаныя. А як там прасоўваецца там усё гэтае дзейства, я не ведаю, ды і мне на самой справе гэта не цікава.
РР: Чаму яны не здымаюць гэтыя здымкі, ведаючы, што вы за мяжой?
– Гэта сістэма сама па сабе прыдуркаватая. Прыйшоў загад, напрыклад, з Менску на Берасце, што трэба шукаць, з Берасця на Бярозу. Зразумела, што яны знайсці мяне не могуць, хоць ведаюць дзе. Але трэба ж паказаць нейкія дзеянні начальству, неяк зрабіць справаздачу. Яны павесілі гэтыя фотаздымкі, каб калі патэлефануе начальнік, сказаць, што шукаюць. Хоць начальства разумее, што іх падначаленыя – гэта прыдуркі ў гэтым плане. Падначаленыя таксама разумеюць, што ў начальства таксама поўная адсутнасць мазгоў. Але яны ствараюць такую карцінку, быццам яны працуюць, быццам яны штосьці робяць, каб знайсці “асабліва небяспечных” злачынцаў, быццам гэта “асабліва небяспечныя” злачынцы. У такую гульню гуляюць ужо дастаткова даўно. Гэта ж пачалося не ў 2020 годзе, а нашмат раней. Яны ўжо прызвычаіліся да гэтых правіл гульні і не звяртаюць увагі.
Дэградацыя, звычайная дэградацыя. Я думаю, што там могуць быць прафесіяналы ў сваёй справы. Насамрэч прыходзілі туды ў свой час, каб змагацца са злачыннасцю, паводле нейкіх сваіх уяўленняў. Зноў такі са сваіх гэтых размоў з многімі супрацоўнікамі, калі яны трапляюць у гэты калектыў, яны разумеюць, як уладкаваная гэтая сістэма. Хтосьці ідзе на выйсце, хтосьці пачынае піць, хтосьці прыстасоўваецца. Усе разумеюць, што гэта сістэма нездаровая, усе, хто там унутры. Або ён сам нездаровы і разумее яе, як нармальную сістэму. Нармальны, здаровы чалавек успрымае яе, як абсалютна ненармальную сістэму, разумее, што яна не жыццяздольная ў прынцыпе. Усе гэтыя палачкі, закаручкі, якія яны ствараюць, гэта не барацьба са злачыннасцю. Гэта больш паказуха або выкананне нейкага загада зверху. На сённяшні момант гэта па вялікім рахунку барацьба з уласным народам. Яны цудоўна гэта разумеюць, але знаходзяць сабе нейкія апраўданні.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя