BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Клачко: Нас баяцца, нас не разумеюць

Добраахвотнікі часта сутыкаюцца з непаразуменнем з боку беларускага грамадства. Пра гэта распавёў ваяр Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь”.

Ён тлумачыць:

-Для таго, каб дапамагаць камусьці, трэба зразумець, перастаць баяцца. Нас баяцца, нас не разумеюць. Нават я чую пытанні ад беларусаў і я разумею, што мяне ўспрымаюць як неадэкватнага з ПТСР (посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне), якому толькі дай нейкую зброю, ён выбежыць на вуліцу і будзе там забіваць людзей, бо ён на вайне кагосьці забіваў. Праз разуменне ў беларускім грамадстве мы станем зразумелымі заходнім партнёрам, хто зможа дапамагы тым ці іншым шляхам. Якія ў нас патрэбы? Псіхалагічная дапамога, праблема легалізацыі.

Пры гэтым, як адзначае Аляксандр, добраахвотнікі часта не распавядаюць пра сваю службу ў мэтах бяспекі іх сем’яў у Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя