“Мы страцілі, страчваем і будзем страчваць, калі не зменіцца стаўленне да ветэранаў вайны ва Украіне супраць Расеі і іх сем’яў”.

Пракаментаваў сітуацыю з былым ваяром батальёна “Волат” Васілём Верамейчыкам, якога экстрадавалі з В’етнама ў Беларусь, былы добраахвотнік, кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады Аляксандр Клачко:
– Адзіны, хто тут біўся ў гэтай тэматыцы, быў Аляксандр Царук (Сашко), і тое, ён ужо быў маральна надломлены, што гэтая тэма нікому не патрэбная, няма ніякіх крокаў насустрач. І з майго меркавання, часткова ён сышоў з жыцця ад абыякавасці, не кажу канкрэтна, кажу беларускага грамадства, у тым ліку часткі тых ветэранаў, якім хацеў дапамагчы.
Як кажа Аляксандр Клачко, яны разам з Аляксандрам Царуком «Сашко» пачалі ўздымаць гэтую тэму і ў іх быў спадзеў на падтрымку ў Каардынацыйнай радзе, дзе заяўлялі пра падтрымку ветэранаў, іх сем’яў і нават ваяроў.
– Былі толькі заявы, а сапраўднай сістэмнай дапамогі не было. Зараз самая галоўная мэта, якую я бачу, і мэта, якую я стаўлю перад сабой і заклікаю да гэтага ўсё неабыякавае беларускае грамадства, – гэта тое, каб тэма падтрымкі ветэранаў і іх сем’яў гучала на міжнародным узроўні. І гучала з вуснаў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Калі вы не гатовыя нас бараніць, то аб чым мне з вамі далей размаўляць.
Аляксандр Клачко прапануе Каардынацыйнай радзе зрабіць у гэтым кірунку маленькі крок наперад да ветэранаў, іх сем’яў, да тых людзей, якія баранілі гонар беларускай нацыі ад ганьбы, якія не адвярнулі Украіну цалкам ад беларускага народа.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






