BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кныровіч: Мы адказныя за Беларусь

Не можам з сябе таксама здымаць адказнасць, так беларускі бізнесоўца і блогер, сябра каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч рэагуе на другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі на Украіну. «Гэта трагедыя, у якую ўвязаная Беларусь», кажа ён. І прыгадвае, што менавіта з Беларусі ішлі войскі, якія адказныя за трагедыю ў Бучы ды іншых гарадах паблізу Кіева, якія сталіся сімваламі вайны.

Заўважае Аляксандр Кныровіч.

— Мы знаходзімся ў стане, калі мы замазаныя ў гэтую жудасную вайну. Мы не можам казаць, у Беларусі, або за мяжою, „я тут ні пры чым“. Тое, што ён з’ехаў за мяжу, тое, што ён не падтрымлівае, усё ж такі ёсць адказнасць за краіну цалкам. Гэта нашая краіна, у яе такое кіраўніцтва, што падставілася пад Пуціна, але гэта нашая краіна, мы за яе павінныя адказваць, гэта нашая адказнасць, і пакуль гэта не будзе вырашана, то не скончыцца вайна.

Афіцыйны Менск сёння застаецца адзіным хаўруснікам Расеі ў рэгіёне Цэнтральнай Еўропы. З-за яго ролі ў нападзе Расеі на Украіну ў лютым 2022 году – Лукашэнку называюць суагрэсарам.

Беларускае Радыё Рацыя