У закрытым фармаце адбываюцца перамовы па вызваленні чарговай групы палітвязняў.

Пакуль можна толькі сцявярджаць, што нічога не спынілася і магчыма, што працэсы набіраюць хуткасць, – адзначыў беларускі бізнэсоўца, былы палітвязень Аляксандр Кныровіч:
– Таму можна ўпэўнена казаць, што трэба чакаць вызваленне наступных груп палітвязняў. Магчыма, яны будуць большыя, таму што пасланнік Коўл кажа, што ў яго мэта – вызваліць усіх, хто сёння з’яўляецца палітвязнем у Беларусі. Але казаць, што гэта адбудзецца праз 2 месяцы, ці ўвесну, ці летам, – гэта было б, канешне, беспадставова з майго боку, таму я не магу даць ніякага дакладнага прагнозу, але магчыма працэс будзе рухацца з такой хуткасцю, як ён быў.
Як паведамляе праваабарончы партал dissidentby, у Беларусі станам на сёння, 27 студзеня, налічваецца 1194 палітвязняў. “2294 чалавекі часткова ці цалкам адбылі свае тэрміны, у дачыненні да 8729 чалавек мы зафіксавалі крымінальны пераслед” – гаворыцца на праваабарончым партале.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






