85 гадоў таму нямецкай агрэсіяй супраць Польшчы пачалася Другая сусветная вайна. Пад удар, калі пад раніцу 1 верасня 1939 г. войскі Рэйха перасеклі польска-нямецкую мяжу, трапіла і частка Беларусі.

Пра значэнне пачатку вайны для Беларусі разважае гісторык Аляксандр Пашкевіч:
–Беларусы служылі ў Польскім войску, і нямецкія сілы бамбілі вялікую тэрыторыю Заходняй Беларусі. Гэта, безумоўна, для нашых людзей, для нашых продкаў, якія былі грамадзянамі Польшчы, быў пачатак гэтых ваенных выпрабаванняў. Гэта шмат што для беларускага народу змяніла. 17-га верасня таксама ўвялі свае войскі на тэрыторыю Заходняй Беларусі Саветы, пасля чаго фактычна стала часткай Савецкага Саюза Заходняя Беларусь. Увесь той ранейшы свет, які існаваў да 1-га верасня 1939 года, для заходніх беларусаў рухнуў і больш ніколі не аднавіўся.
На думку Аляксандра Пашкевіча, у Новай Беларусі будзе варта ўвесці Дзень памяці пачатку Другой сусветнай вайны. Адпаведна гісторык прапануе пабудаваць адпаведныя мемарыяльныя комплексы, у тым ліку ў Гародні, каб адлюстраваць гісторыю, у тым ліку, антысавецкай барацьбы таго часу.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя