BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Ханевіч: «Экстрэмізмам» мяне не спужалі

Суд у Баранавічах прызнаў 12 лютага 2025 году сацыяльныя сеткі вядомай блогершы Аляксандры Ханевіч «экстрэмісцкімі».

Аляксандра лічыць такое прызнанне вельмі дзіўным:

-Я думаю, хіба ім канец прыходзіць. Мне праз месяц 73 гады і я ў сваіх сетках нічога не кажу благога на Беларусь. Я расказваю пра сваё жыццё ў Польшчы, пра знаёмых сваіх. Не ведаю, чым яны думаюць. Напачатку я, як прачытала, што мяне прызнаў Баранавіцкі суд, я нават здзівілася. Божачкі, я ў Баранавічах не была.

Жанчына пакуль не ведае, што ёй рабіць далей са сваімі сацыяльнымі сеткамі:

-Я пра гэта яшчэ падумаю. Бо яшчэ няма сутак, як я ў “новым статусе”. Я бачу, што гэтыя “экстрэмісты”, з якімі я знаёмая, вельмі добрыя людзі. Улада Беларусі нас толькі яднае і больш нічога з гэтым не зробіць.

Аляксандра Ханевіч ў сваім блогу распавядае пра жыццё ў эміграцыі людзей сталага веку, якія ўжо на пенсіі былі вымушаны пакінуць Радзіму.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя