Палітолага і літаратара Аляксандра Фядуту асудзілі ў верасні 2022 года на 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў «змове з мэтай захопу ўлады».

У зняволенні здароўе палітвязня рэзка пагоршала.
«Аляксандр Фядута па-ранейшаму ходзіць, абапіраючыся на кіёк. Ляжаў у шпіталі, падлячылі — і зноў у атрадзе. Мусіць хадзіць на працу, але відаць, што перасоўваецца з цяжкасцю», — паведаміла Радыё Свабода крыніца пра стан Фядуты.
Сёлета ў лістападзе Аляксандру Фядуту споўніцца 60 гадоў.