BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Камлёнка 14 жніўня пачнуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»

Імя Аляксандра Камлёнка з’явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Працэс будзе праходзіць закрытым рэжыме, суддзіць Аляксандра прызначаны Яўген Буруноў, піша @vicspring.

Аляксандр — жыхар Оршы. Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому, быў затрыманы.

Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў «Аднакласніках» «экстрэмісцкай».

вясна