
Уладзімір Пуцін працягвае пазбаўляцца сваіх палітычных апанентаў. Таму смерць Аляксея Навальнага стала заканамернай з’явай. Але ў небяспечным становішчы знаходзяцца таксама і беларускія палітвязні, – у гэтым перакананая прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева:
– Я думаю, што шмат для каго гэта было зразумела, што Пуцін пазбаўляецца сваіх палітычных апанентаў. Гэта не першы такі выпадак. Мы памятаем забойствы Паліткоўскай, Нямцова, я адразу гэта прыгадала. Мне падавалася, што Навальны такая значная фігура, што Пуцін на гэта не пойдзе. Я была шакаваная гэтым.
Аляксандра Мамаева перакананая, што лёс Юліі Навальнай вельмі падобны да лёсу Святланы Ціханоўскай. Як і лёсы беларускай і расейскай краінаў.
Беларускае Радыё Рацыя






