Калі беларусы хочуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі і пакінуць свой голас, то лепш галасаваць супраць усіх ці нават маляваць сонейкі. Дзеянні павінны быць максімальна бяспечнымі. Так хаця б чальцы выбарчых камісій будуць ведаць, наколькі вялікі ўзровень супраціву ў грамадстве, — перакананая прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева:
– І заўсёды, гэта ўжо такая мантра апошніх гадоў, што трэба рабіць тое, што для людзей максімальна бяспечна. Таму што гэтыя выбары нічога не вырашаюць, а дадатны голас нічога асабліва для сістэмы не вырашае. Я б, канешне, калі пайшла, каб для мяне гэта было б бяспечна і каб не маглі маніпуляваць маім голасам, то паставіла б супраць усіх, ці намалявала б сонейка.

Аляксандра Мамаева дадала, што паколькі беларусы ў замежжы пазбаўленыя права галасаваць на выбарчых участках у беларускіх амбасадах — то адзін з спосабаў прадэманстраваць сваю пазіцыю акурат з’яўляюцца акцыі, якія ладзяцца дыяспарамі 26 студзеня, у дзень так званых выбараў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






