BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Васілевіч: КДБ вырашыў нагадаць пра сябе

Аляксандры Васілевіч, былой кіраўнічцы АГП па Гарадзеншчыне, якая 7 год не была ў Беларусі, патэлефанаваў супрацоўнік КДБ.

Аляксандра не зразумела,  што гэта было:

– Да таго, што хто-небудзь тэлефануе, але гэта такі стан, калі запрашае на што-небудзь такое. А тут вельмі зычлівы малады чалавек, тры разы перапытаў мяне, ці я гэта я. А потым кажа – я супрацоўнік КГБ Гродзенскай вобласці. – Калі вы супрацоўнік, то калі ласка прадстаўцеся па форме, хто вы, што вы. Ён сказаў, што запрашаемяне на размову.

Па словах Аляксандры яна не ведае лагічнага тлумачэння гэтаму званку:

– “Гэта можа быць некалькі прычын. Па-першае, магчыма, гэта нейкі новы супрацоўнік, над якім жартавалі калегі і складалі спіс, абзваньваючы ўсіх. І, магчыма, я аказаўся той жывой душой з тэлефонам, да якога ён патэлефанаваў. Магчыма, гэта проста новы супрацоўнік, які не ведае, хто дзе знаходзіцца. Таму што для мяне вельмі цікава, як працуе гэтая структура, бо ён так натуральна здзіўляўся: ‘Ой, а вы не гарадскія?’

Цалкам размова:

Былая актывістка таксама думае і пра тое, што можа «скончыўся спіс, каго можна садзіць за 2020, за 2019 год» і КДБ вырашыў прайсціся па старых спісах актывістаў.

Беларускае Радыё Рацыя