BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандру Францкевічу дадалі яшчэ год зняволення

У судзе Ваўкавыскага раёна адбыўся суд над палітзняволеным Аляксандрам Францкевічам, асуджаным да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі строгага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Судздзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Да апеляцыі Аляксандра ўтрымліваюць у СІЗА № 6.

Аляксандар Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Палітвязня прызналі вінаватым паводле шэрагу цяжкіх крымінальных артыкулаў і ў верасьні 2022 году прысудзілі яму 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў .

19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня Тацяны Францкевіч. Яе абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу. Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у віцебскім СІЗА-2.