У Магілёве адбылася рэлігійная акцыя ў памяць ахвяр масавых расстрэлаў 1930-х гадоў. Калона ўдзельнікаў з іконамі Мікалая II прайшла цэнтрам горада да месца расстрэлаў паблізу прыпынку «Мясакамбінат».

Гісторык з Магілёва Аляксей Бацюкоў адзначае, што тут раней ушаноўвалі памяць ахвяр рэпрэсій дэмакратычныя актывісты горада:
– Гэты яр выкарыстоўваўся як месца выканання смяротных пакаранняў. Расстрэльвалі і адразу скідвалі ўніз, часам прысыпалі, часам, былі такія сведчанні, што маглі навата і не прысыпаць. Дэмакратычная магілёўская супольнасць імкнулася ўшаноўваць памяць пра гэтыя расстрэлы. На кім ляжыць віна за гэтыя расстрэлы – усё гэта як бы не гучала ў грамадстве. Свабодна вось так туды можна патрапіць толькі з прадстаўнікамі царквы.
Бацюкоў падкрэслівае, што гэтая змена асвятляе праблему дапушчэння гістарычнай памяці да вузкай групы людзей, што рызыкуе сціраць агульную грамадскую сувязь з трагедыяй і ўскладняе фарміраванне сапраўднай памяці горада.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота MAYDAY.TEAM






