BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Балашоў: Беларусам не трэба забывацца, што яны беларусы

Беларусы Грузіі сустрэлі 2024 год з пашпартнымі і візавымі пытаннямі і праблемамі.

Аднак кіраўнік грамадскай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Аляксей Балашоў жадае беларусам не губляць надзеі і не забывацца, што яны беларусы:

Беларусам, якія ў Сакартвэла, як і ўсім беларусам на выгнанні і беларусам на радзіме асноўнае пажаданне: не забывацца, што яны беларусы, гуртавацца, падтрымліваць сваю ідэнтычнасць, падтрымліваць сваіх герояў, а гэта і нашыя палітвязні, нашыя ваяры, і падтрымліваць адзін аднаго.

Беларусы Аджарыі з пачатку поўнамасштабнай агрэсіі ва Украіне ў 2022-м годзе актыўна дапамагаюць ваярам з батал’ёну «Тэрор» і «Беларускага добраахвотніцкага корпусу», а таксама аказваюць падтрымку беларускім палітвязням і іх сем’ям.

Беларускае Радыё Рацыя