“Белсат” павінен не толькі трымаць гледача ў курсе падзей, але і падтрымліваць добрыя міжнародныя стасункі. Пры гэтым – не забывацца папулярызаваць беларускую мову”.
Пра гэта заявіў кіраўнік каналу Аляксей Дзікавіцкі:
– “Белсат” выконвае ў пэўным сэнсе паралельна ролю Беларускага дзяржаўнага тэлебачання. Не толькі інфармацыя. Бо прапаганда, калі хлусіць, то не толькі ў праграмах інфармацыйных, а і ў розных іншых: у гістарычных, моўных, у якіх хочаце. Рэжым Лукашэнкі ўсяляк нішчыць мову, так як і рабілі ягоныя папярэднікі ў СССР, у Расейскай імперыі. Дык ці можам мы заставацца без нейкіх моўных фарматаў адмысловых? Не толькі гаварыць па-беларуску, а мовазнаўчыя праграмы рабіць.
Гэты аргумент, што ў вас працуе зашмат людзей, паўтараецца літаральна як мантра. Вось, у вас працуе каля 300 чалавек. А ў іншых рэдакцыях працуе значна менш. Але, калі мы гаворым пра 300 чалавек, – гэта ўсе людзі. Напрыклад, аўтары сцэнароў, тыя, хто чапляе мікрафон, ці прывозіць касцюмы для вядоўцаў. Гэта маса людзей. Гэта не толькі тыя, якія сядзяць у рэдакцыі і творча працуюць. Гэта і эканамічны аддзел урэшце. Каб забяспечыць працу тэлебачання, трэба вельмі шмат людзей, і калі мы гаворым пра 300, то далёка не ўсе з іх людзі творчыя.
Каб “Белсат” быў інфармацыйным каналам, то нам хапіла б паловы гэтага персаналу. Але “Белсат” – агульнатэматычны канал са значным сектарам інфармацыі. Мы яшчэ робім праграмы каштоўныя. Потым усе гэтыя сацыяльныя сеткі на розных мовах. Цяжка тут, асабліва тым, хто прымае рашэнні ў Польшчы, зразумець, навошта рабіць партал на дзьвух мовах. Мы мусім гэта рабіць. Мы лічым важнай часткай нашай аўдыторыі ўкраінцаў. І мы робім той жа Фэйсбук па-украінску. У нас ёсць дзве праграмы, якія вядуцца адначасова па-беларуску і па-украінску. Яны былі ўведзеныя пасля таго, як пачалася вайна. І мы з жахам заўважылі, колькі непаразуменняў ёсць паміж украінцамі і беларусамі.
Аляксей Дзікавіцкі адзначыў, што падтрымліваць канал пасля значнага сёлетняга скарачэння фінансавання будзе складаней. “Але мы зробім ўсё магчымае, каб якасць эфіру не сапсавалася”, – дадаў дзеяч.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя