У сталіцы Германіі Берліне, а таксама ў іншых гарадах краіны, праходзяць кансультацыі па міграцыйных пытаннях, якія арганізуе ініцыятыва «Прастора рэформ | Space Berlin».

Як адзначыў прадстаўнік гэтай арганізацыі Аляксей Казлоў у каментары для Беларускага Радыё Рацыя, сустрэчы адрасаваныя і беларусам, і ўкраінцам:
-Кансультацыі як вочныя, так і анлайн. У нас няма абмежаванняў, мы кансультуем усіх: украінцаў, беларусаў і расейцаў.
Па словах Аляксея, яны таксама супрацоўнічаюць і з беларускай арганізацыяй Razam у Берліне:
-Актыўна інфармацыйным абменам займаемся па нейкіх простых эміграцыйных кейсах, звязаных са звычайнымі відамі на жыхарства. Razam адпраўляе да нас людзей для кансультацый. Нядаўна мы сумесна зрабілі анлайн для беларускіх журналістаў пра перспектывы легалізацыі ў Германіі.
Аляксей аднак канстатуе, што большасць кансультацый у Берліне прыпынена на летні перыяд, і асноўная іх праца распачнецца ў верасьні, калі нямецкія арганізацыі выйдуць з адпачынку.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






