BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Казлоў: У Берліне памагаем як беларусам, так і ўкраінцам

У сталіцы Нямеччыны Берліне і ў іншых нямецкіх гарадах адбываюцца кансультацыі па міграцыйных пытаннях, якія ладзіць арганізацыя „Прастора рэформ Space Berlin“.

Прадстаўнік гэтай ініцыятывы Аляксей Казлоў распавядае якім чынам адбываюцца гэтыя кансультацыі:

Палова нашых карыстальнікаў паслуг — гэта асобы, што перабываюць у Нямеччыне паводле 24-га параграфа, а таксама беларусы з рознымі міграцыйнымі статусамі. Вось апошні выпадак — чалавек з гуманітарнай візай. Таксама ўзнікае шмат пытанняў пра тое, ці можна быць ў Нямеччыне праз польскую гуманітарную візу.

Па словах Аляксея ў Германіі зара дзее даволі дзіўная сістэма па барацьбе з нелегальнымі эмігрантамі:

Калі вы працяглы час у Германіі, трэба паклапаціцца пра легальны статус у краіне. Асабліва цяпер, калі ідзе кампанія супраць нелегальнай міграцыі. Але папраўдзе яна закранае ў асноўным не нелегальных мігрантаў, а законных жыхароў, якія проста не паспелі своечасова аформіць дакументы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Аляксей раіць беларусам звяртацца да іх ініцыятывы, але калі кейсы беларускіх эмігрантаў даволі складаныя – адразу да беларускай арганізацыя ў Берліне, якая мае назву RAZAM.

Беларускае Радыё Рацыя