Невядомыя атрымалі доступ да чат-бота Telegram-канала “Беларускі Гаюн”, які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл РФ у Беларусі.

Стваральнік праекта Антон Матолька аб’явіў аб спыненні дзейнасці канала, аднак з’явілася інфармацыя, што за “Гаюном” маглі стаяць “сілавікі”. Сітуацыю каментуе партнёр канала, кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык:
– Мы доўга мелі ўскосную справу да «Гаюна». Я больш-менш ведаю, як гэты канал працаваў, кім ён быў створаны, навошта быў створаны. Магу запэўніць, што ніякага сілавога ўплыву там і блізка не было. Больш за тое, тэма сілавікоў, якія вядуць «Гаюн», раптоўна ўзнікла толькі зараз. І з’яўляецца спробай дыскрэдытаваць стваральніка гэтага канала Антона Матольку. Канал паспяхова збіраў інфармацыю. Канешне, пасля ўцечкі інфармацыі ёсць пытанне, ці людзі дасылалі б і далей інфармацыю ў гэты канал. Але стварыць такі канал з нуля куды больш складана.
Паводле Лявончыка, за чатыры дні на гарачую лінію @help_bysol паступіла 150 зваротаў, звязаных з запытамі пра бяспеку інфарматараў. Фонд BYHELP і BYSOL аказваюць кансультацыі, перанакіроўваюць да партнёраў і па неабходнасці арганізуюць эвакуацыю. Чакаецца, што затрыманні ў Беларусі па справе «Беларускага Гаюна» могуць адбывацца цягам месяца.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя