Ператрусы і затрыманні, праведзеныя 23-га студзеня ў Беларусі лукашэнкаўскімі сілавікамі, закранулі больш за 70 былых палітвязняў і іх сваякоў. У некаторых затрыманых пыталіся пра дапамогу праз платформу IneedHelp у кантэксце дастаўкі з «Еўраопту».

Сітуацыю каментуе кіраўнік фонда BY_help Аляксей Лявончык:
-Мы не звязаныя з INeedHelp. Гэтая ініцыятыва паўстала сама па сабе. INeedHelp не захоўваў сам па сабе плацёжныя дадзеныя і плюс каманда INeedHelp знаходзіцца за мяжой. Што магчыма, гэта атрымаць доступ да адрасоў, на якія рабіліся замовы. У дадзеным выпадку – гэта “Е-дастаўка”. Беларускія сэрвісы не з задавальненнем, але аддадуць любыя інфармацыйныя базы сілавікам. Гэта ўсё прывязанае да выбараў, насамрэч. І яшчэ жаданне знішчыць усю сістэму дапамогі палітвязням, таму што гэта дзейнічае рэжыму на нервы.
Адпаведна, 16-га студзеня КДБ абвесціў праект «INeedHelpBY» «экстрэмісцкім фармаваннем». Праз платформу IneedHelp беларусы маглі дапамагчы з пакупкай прадуктаў тым, хто мае патрэбу і пацярпеў ад рэпрэсій.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






