BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Мядзьведзь: Беларусы павінны быць удзячныя Польшы

Польшча сёння адзначае Дзень Незалежнасці. Гісторык Аляксей Мядзьведзь нагадвае: 11 лістапада 1918 года краіна вярнулася на палітычную мапу пасля 123 гадоў падзелаў. Гэта дзень, калі ўлада перайшла да Юзэфа Пілсудскага, і пачалася новая эпоха польскай дзяржаўнасці.

Фота Аляксея Мядзьведзя

 Па словах гісторыка, для палякаў гэта не проста гістарычная дата, а сімвал адраджэння і адзінства нацыі:

-Важны тым, што пасля заканчэння І Сусветнай вайны нарэшце настала эпоха нацыянальных дзяржаў у Еўропе. І адной з такіх нацыянальных дзяржаў, якая адрадзілася, была Польшча. Польшча – бліжэйшы сусед, бліжэйшы па менталітэту, па мове, па культуры беларусам. Таму для нас гэта таксама вельмі важна.

Аляксей Мядзьведзь канстатуе, што гэтага дня не было без «Бітвы над Віслай», калі падчас савецка-польскай вайны польскае войска атрымала перамогу і адстаяла незалежнасць краіны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя