BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Мядзведзь: Дзень падпісання Дэкларацыі – гістарычная падзея

10 снежня ў 1948 годзе ў Парыжы была падпісана Усеагульная дэкларацыя правоў чалаека.

Гісторык Аляксей Мядзьведзь лічыць яе адным з вынікаў сканчэння ІІ Сусветнай вайны:

-Гэта быў вельмі важны крок дзеля таго, каб звярнуць увагу на рэалізацыю права на жыццё, свабоду, бяспеку, навучанне, працу. За гэтыя правы людзі змагалімся дастаткова даўно. Фактычна цягам усяго пачатку ХХ стагоддзя.

Па словах гісторыка, не ўсе калоніі падчас падпісання Дэеларацыі далі незалежнасць сваім краінам – дамініёнам:

-Не да канца адбыўся працэс распаду імперыі. То бок, каланіяльныя імперыі, якія выжылі пасля І Сусветнай вайны, яны яшчэ заставаліся. Я перадусім кажу пра Францыю і Вялікабрытанію. Гэта 1947 – 1948 гады, і праблема Ізраіля тады паўстала дастаткова востра.

Гісторык упэўнены, што нават краіны-падпісанты Дэкларацыі не да канца прытрымліваліся і прытрымліваюцца да сёння яе прынцыпаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя