Аляксей Мядзьведзь, які нядаўна пераехаў у малы горад Шчытна, што на поўначы Польшчы недалёка ад Ольштына, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад жыцця на новым месцы.

Як адзначае сам беларус, менавіта тут ён знайшоў спакой, неабходны для асабістага росту і пераадолення жыццёвых выклікаў:
-Кантактую ў асноўным са знаёмымі яшчэ з Беларусі. Грамадскага жыцця тут няма, толькі сяброўскія сувязі.
Па словах Аляксея, ён пакуль не знайшоў кантактаў з беларускай супольнасцю нават у Ольштыне:
-Неяк так атрымалася, што ў Ольштыне ў мяне больш знаёмых з Украіны. У Ольштыне беларуская супольнасць ёсць, але я яе яшчэ недастаткова ведаю.

Аляксей некалькі год быў вымушаны пражыць у Грузіі, але некалькі месяцаў таму перабраўся ў Польшу, дзе папрасіў прытулак і міжнародную абарону.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






