BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Шота: Hrodna.life звяртаецца да чытачоў

Гарадзенскае выданне Hrodna.life просіць чытачоў падтрымаць далейшую працу незалежнага СМІ.

Рэдактар Аляксей Шота лічыць, што чытачы дапамогуць выданню існаваць далей:

-Мы заўсёды стараліся быць такім медыя, якое заснавана на пэўнай супольнасці. У Гародні гэта канешне было значна прасцей, калі можна было з намі працаваць ўсім беларусам легальна і тады ў розныя перыяды нам дапамагалі чытачы. Мы заўсёды стараліся, хацелі і імкнуліся пабудаваць такое медыя, якое было б незалежным ад рэкламадаўцаў і спонсараў, якое б самі чытачы ўтрымлівалі. Гэта вельмі складана.

Аляксей Шота лічыць, што выданне можа разлічваць на падтрымку дыяспары, бо беларусы на Радзіме за такую падтрымку могуць апынуцца за кратамі:

-Мы за мяжой, адрэзаныя ад сваіх чытачоў, яны не могуць нам дапамагчы. Таму мы вымушаны звяртацца да дыяспары, да людзей, якія ў бяспецы, каб яны дапамаглі выжыць медыя, якое працуе для тых, хто ўнутры краіны. У нас амаль увесь кантэнт накіраваны на Гародню і Гарадзеншчыну.

Выданне на сваёй старонцы змясціла розныя варыянты дапамогі і цяпер кожны жадаючы па спасылцы – https://hrodna.life/support/ знойдзе магчымасць падтрымаць гэтае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя