BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Васілюк: Адбудова Украіны пасля вайны павінна праходзіць паводле «зялёных» стандартаў


Рабочая група па экалагічных наступствах вайны ва Украіне UWEC правяла чарговую анлайн-сустрэчу пра  перспектывы «зялёнага» аднаўлення Украіны.

Кажа эксперт UWEC Work Group, кіраўнік Украінскай прыродаахоўнай групы Аляксей Васілюк:

– Канешне, размова ідзе пра разнастайных пашкоджаннях тэрыторый у выніку ўзрыву боепрыпасаў. У выніку праезда ваеннай тэхнікі. Прыродныя кліматычныя працэсы вельмі моцна садзейнічаюць разбурэнню. Людзі кідаюць пашкоджаныя дамы. Дажджы, снег, тэмпература зімой працягвае разбураць тое, што было пашкоджана непасрэдна ўзрывамі ці снарадамі, кулямі. Знішчэнне Кахоўскай электрастанцыі  з наступным затапленнем тэрыторыі і асушэннем вадасховішча і іншыя такія маштабныя рэчы.

Па словах эксперта, для ўсяго рэгіёну, у тым ліку і Беларусі, вельмі важна, каб  планы па аднаўленні Украіны суадносілася з прынцыпамі ўстойлівага развіцця і Зялёнай эканомікай. Сярод іншага ў прапановах – адмова Украіны ад атамнай энергетыкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя