BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль 1000 аперацый па транспланталогіі ў 2023 годзе правялі ў Беларусі

У Беларусі сёння, 16 чэрвеня, адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў, а Белстат падзяліўся цікавай статыстыкай.

На канец 2023 года ў Беларусі налічвалася 55,8 тысяч лекараў-спецыялістаў і 125 тысяч медработнікаў. Большасць з іх — жанчыны

Сярэдні ўзрост лекара складае 42,9 года, медработніка— 43,2 года.

Пахваліліся і тым, што на 100 тысяч у Беларусі працуе 53 лекары, што больш, чым у Германіі, Нарвегіі і Швейцарыі. 

Акрамя гэтага, за мінулы год у Беларусі правялі 997 аперацый па транспланталогіі (на нырках, печані і сэрцы). Акрамя беларусаў, часцей лекары аказвалі дапамогу грамадзянам Расеі, Казахстана, Латвіі, Кітая і Босніі і Герцагавіны. Былі таксама выпадкі пацыентаў з Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bлюстрацыйнае з адкрытых крынbц