![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/09/13-22_kopiya_2.jpg)
Амаль што 300 дзён за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Сяргей Кулеш. Мужчыну асудзілі за падзеі чатырохгадовай даўніны, звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй.
Палітвязня Сяргея Кулеша абвінавацілі ў ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Справа звязаная з пратэстамі ў Пінску ў 2020 годзе. Фармулёўка – “прыняў актыўны ўдзел у беспарадках, а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў учынены пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў”.
Вырак суда – чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя — Яўгенія Мельнік.
Палітвязень быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Таксама ён знаходзіцца ў так званым спісе “тэрарыстаў”, таму грашовыя пераводы забароненыя. Актуальны адрас адбыцця пакарання праваабаронцам не вядомы.
Беларускае Радыё Рацыя