Рэпрэсіі ў Беларусі. 4 гады і 11 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова.

Як нагадвае ПЦ Вясна, каардынатарка яго Валанцёрскай службы была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і буйнога штрафу. Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Цяпер палітзняволеная ўтрымліваецца ў ПК № 4 у Гомелі.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю можна на сайце www.amnesty.org.pl.
Беларускае Радыё Рацыя





