BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль 80 новых кейсаў палітвязняў з’явілася ў Беларусі

Амаль што 80 новых кейсаў палітвязняў з’явілася за некалькі апошніх месяцаў у Беларусі. І гэта пры тым, што ў верасні было вызвалена праз прымусовую дэпартацыю ў суседнюю краіну толькі 52 асобы. То бок варта задумацца, а ці мае сэнс такі гандаль. 

Здымак ілюстрацыйны

Сваімі думкамі падзяліўся былы палітвязень, актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, які прымусова быў вывезены ў Літву:

– Мы чулі праз навіны, што рыхтуецца вызваленне наступнай групы палітвязняў. Гэта гучала ўжо неаднаразова, так што я лічу, што гэта цалкам магчыма, што падчас нейкіх перамоваў будуць дамоўленасці, у сувязі з якімі будуць вызваленыя тыя ці іншыя людзі. Але калі казаць пра гэта шчыра, то гэта ж не вырашае праблемы.

Сотні людзей, у тым ліку вядомыя актывісты, журналісты і праваабаронцы, застаюцца за кратамі ў надзвычай цяжкіх умовах у Беларусі, і іх колькасць расце з-за пастаянных палітычна матываваных арыштаў. Праваабарончыя арганізацыі, такія як Цэнтр “Вясна”, пастаянна сочаць за сітуацыяй і дакументуюць справы новых зняволеных, заклікаюць да іх вызвалення і асуджаюць парушэнні правоў чалавека з боку ўладаў Беларусі. А станам на сёння, 26 лістапада, у Беларусі налічваецца 1246 палітвязняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя