
Амаль што 800 дзён за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейшчыны Андрэй Маслаў. Хлопец быў асуджаны па арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса або Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.
Андрэй Маслаў яшчэ будучы студэнтам першага курса быў асуджаны за нібыта “падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны”. Падставай за завядзення крымінальнай палітычна матываванай справы стала тое, што ён “хацеў дапамагаць Украіне”. Палітвязень быў затрыманы каля ўкраінскай мяжы. Да таго ж у тэлефоне была знойдзена перапіска з ботам батальёна Каліноўскага.
Андрэю Маславу было прысуджана 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пры гэтым літаральна пра некалькі месяцаў палітвязень павінен ужо будзе выйсці на волю. Хлопец уключаны ў спіс экстрэмістаў. Цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2.
Беларускае Радыё Рацыя






