Амаль што чатыры гады існуе праект “Беларускі мартыралог”. Яго аўтарка – акцёрка, радыёвядучая, мастачка Ксіша Анелава. З 2020 года яна малюе партрэты беларускіх палітвязняў.

Распавядае сама творца:
– Ініцыятыва існуе ад смерці Рамана Бандарэнкі, і гэтым лістападам будзе ўжо чатыры гады, як споўніцца Беларускаму мартыралогу. І зараз ужо адчуваецца, што праект больш разлічаны на міжнародную арэну, таму што мы супрацоўнічаем з беларускімі амбасадамі ў розных краінах. І такая місія ўжо распавядаць пра нашых вязняў не беларусам, а ўжо людзям па-за межамі.
Ксіша Анелава з 2011 года займаецца іканапісам, партрэты беларускіх палітвязняў таксама ствараюцца ў падобным стылі. Гэта людзі, якія ахвяравалі сваё жыццё і свабоду дзеля беларускай будучыні.
Беларускае Радыё Рацыя






