BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амерыканец, абвешчаны ў вышук праз ФБР, адчыніў рэстаран у Берасці

Рэстаран у Берасці адчыніў амерыканец, які штурмаваў Капітолій і якога абвясціла ў вышук ФБР. Эван Ньюман удзельнічаў у штурме Капітолія ў студзені 2021-га, а потым атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.

Днямі ён адчыніў закусачную “Route 66”. Як сцвярджаюць блогеры, там ён сам і гатуе тыповыя амерыканскія стравы: бургеры, стэйкі, сэндвічы. У Інстаграм-акаўнце рэстарана ён называе сябе Эван Джэферсан, заўважыла выданне bgmedia.site. 

Берасцейцы кажуць, што часам мужчына таксама прадстаўляецца як Стыў. Амерыканца з энтузіязмам піяраць прапагандысты і праўладныя блогеры, заўважае «Еўрарадыё».  Свой гастранамічны бізнес Ньюман сумяшчае з іншай працай — выкладае ангельскую мову ў адной з прыватных школ горада.

Беларускае Радыё Рацыя

Скрыншот відэа СТВ