BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амністыі для палітычных не будзе

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі праект закону аб амністыі «да Дня Перамогі», паведаміла іх прэс-служба. Законапраект рэпрэзентаваны кіраўніцтвам сілавых ведамстваў. Наступны этап – подпіс Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле папярэдніх падлікаў, амністыя «да Дня Перамогі» закране 7630 асуджаных. Сярод іх толькі тыя, хто цалкам кампенсаваў шкоду, прычыненую злачынствам, і мае станоўчую характарыстыку ад начальства калоніі.

Як і папярэднія тры амністыі ад 2020 года новая амністыя не распаўсюджвацца на палітычных зняволеных.

Са словаў праваахоўнікаў, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў амаль заўсёды маюць дрэнную характарыстыку ад начальства калоніяў і лічацца парушальнікамі рэжыму, таму пад амністыю не трапляюць.