BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анаіс Марэн: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі катастрафічная

У Беларускім Доме Варшавы адбылася сустрэча са спецдакладчыцай ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, доктарам філасофіі Анаіс Марэн.

Спадарыня Марэн расказала пра сваю працу па Беларусі і назвала сітуацыю з правамі чалавека крытычнай:

– Сітуацыя на мой погляд катастрафічная. Яна была катастрафічная ўжо 4 гады таму. Я гэта абʼявіла публічна, у тым ліку і ў радзе бяспекі ААН, калі яны арганізавалі адмысловую сустрэчу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Былі не толькі рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, але і спецыяльны падыход уладаў па зачыстцы грамадзянскай супольнасці.

Паводле Анаіс Марэн, яна спрабавала дастукацца да беларускіх уладаў, але безвынікова.

Беларускае Радыё Рацыя