За кратамі працягваецца ціск на палітвязня Мікіту Емяльянава, які ў зняволенні з восені 2019 года.

25-гадоваму анархісту, які адбывае пакаранне ў калоніі, дадалі яшчэ адзін год зняволення, піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Новае абвінавачанне вынеслі паводле артыкулу аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Мікіта абскардзіў прысуд, апеляцыйны разгляд запланаваны на красавік. Паводле інфармацыі канала, Емяльянаў меў выйсці на волю ўжо сёлета.
Увесь час на палітвязня за кратамі ціснуць, паведамляюць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя






