BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анастасія Сасыкбаева: Працуем і будзем працаваць на карысць Беларусі

Клуб “Спадчына” ва Уроцлаве пашырае сваю дзейнасць. Цяпер яны маюць амбітныя планы працаваць дзеля захавання беларускіх традыцый не толькі з дзецьмі, але і з дарослымі. А таксама збіраюцца дапамагаць беларусам, якія аказаліся ў цяжкім становішчы. І нават плануюць арганізаваць стыпендыі для таленавітых беларусаў. Заснавальніца клуба Анастасія Сасыкбаева распавяла пра планы фундацыі і ці працягваюць цікавіцца беларускай мовай і культурай беларускія падлеткі.

РР: Чым займаецца арганізацыя? Ці надалей вы працуеце для Беларусі і для беларусаў?

Анастасія Сасыкбаева: Канешне, працуем і будзем працаваць на карысць Беларусі і беларусаў. Так як наша арганізацыя зараз зарэгістравана, то мы маем значна больш магчымасцяў. У тым ліку плануем працаваць і з дарослай аўдыторыяй.  

РР: Якія гэта будуць актыўнасці?

Анастасія Сасыкбаева: Актыўнасці, звязаныя з нефармальнай адукацыяй, з рознымі мерапрыемствамі, гэта ўсё, што звязана з культурай, з  нашай традыцыяй, з тым жа спортам, турыстыкай. Мы нават падумалі пра тое, каб з цягам часу дапамагаць беларусам і беларускам, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. А таксама плануем арганізоўваць, – але гэта ўжо трошачку пазней, такія стыпендыі для таленавітых нашых дзяцей, якія, напрыклад, будць мець магчымасць кудысьці паступіць, каб нейкім чынам іх падтрымаць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя